5 жніўня а 15:00 cet — анлайн-трансляцыя ў Дзень памяці ахвяр Вялікага тэрору ў Сандармоху.
Other languages: EN / RUS / UA
Малюнак Лілі Мацвеевай
5 жніўня на мемарыяльных могілках Сандармох штогод Дзень памяці ахвяр савецкага дзяржаўнага тэрору.
Сандармох - адно з месцаў пахаванняў ахвяр Вялікага тэрору, дзе былі расстраляныя і пахаваныя не менш за 6241 чалавека – людзі больш за 50 нацыянальнасцяў, у тым ліку 160 беларусаў.
Калі вы хочаце далучыцца да акцыі ў Сандормохе, падрабязную інфармацыю вы можаце знайсцi на сайце Фонду Иофе і Мемарыяла.
Але калі ў вас няма магчымасці прыехаць, вы з любой кропкі свету зможаце прыняць удзел у чытанні імёнаў расстраляных у Сандармохе.
Успамінаючы ахвяр Сандармоха, мы таксама выказваем падтрымку Юрыю Дзмітрыеву, які ўжо больш за шэсць гадоў знаходзіцца ў зняволенні па ілжывых абвінавачваннях. Чытанне імёнаў-Гэта заява аб непрымальнасці гвалту для вырашэння палітычных пытанняў у сучасным свеце і выраз салідарнасці з тымі, хто пакутуе ад палітычных пераследаў прама цяпер.
У 2023 годзе мы зноў правядзем анлайн-эфір з вашымі ролікамі і прамымі ўключэннямі з розных гарадоў. Мы запрашаем вас выбраць адпаведнае месца ў вашым горадзе, сабрацца вялікай або невялікай групай і прачытаць імёны людзей, забітых у Сандармохе.
Гэта можна зрабiць 5 жніўня i выйсцi ў прамы эфір нашай трансляцыі. Можна запісаць чытанне імёнаў загадзя і адправіць нам ролік. Атрыманыя відэа мы абавязкова пусцім у агульны эфір Дня памяці ахвяр Вялікага тэрору ў Сандармоху!
Для правядзення акцый падыходзяць лясы або паркі – як адсылка да Сандармоха, а таксама асабістыя або калектыўныя помнікi, якiяі перажылі ці не перажылі савецкі тэрор.
Інструмент для атрымання выпадковых і ня паўтаральных ў гэтым годзе сандармохских імёнаў для чытання мы запрапануем у бліжэйшы час.
Сёлета Мемарыял прапануе ахвотным прачытаць не толькі імёны ахвяраў, але і вершы паэтаў Украінскага «расстралянага адраджэння» – цэлага пакалення літаратараў Украінскага мадэрнізму, забітых і пахаваных у Сандармоху. Іх імёны і тэксты мы будзем публікаваць у нашым канале перад 5 жніўня.
Як здымаць, як выйсці ў прамы эфір і куды ды калі даслаць відэа, яжэлi выйсці ў прамы эфір цяжка, можна прачытаць тут.